Ай, калядкі, бліны ды аладкі

12.01.2022

У нашай установе вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну.  І сёння у дзіцячым садку адбылося свята - Калядкі!

Кожны год творчы калектыў дзіцічага садка не адступае ад традыцый ў правядзеннні разам з дзецьмі беларускага народнага свята – Каляды.

Рыхтаваліся сур’ёзна: знаёміліся з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі калядныя песні, беларускія народныя танцы і вершы.

На свята з сабой калядоўшчыкі прывялі казу, павадыра з мядзведзям, зорканошу, цыганачак.  Гаспадыня частавала гасцей рознымі прысмакамі,  козачка  гуляла з дзецьмі ў розныя гульні, цыганка нагадала шмат здароў"я ўсім, мядзведзь парадаваў дзетак танцамі.

Наша свята праходзіла на беларускай мове.

Усе фотаздымкі можна пабачыць у  фотагалерэі.