Смак роднай мовы

"Простая беларуская ежа"- рэцэпты беларускiх страў

Прыгажосць родной мовы

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота! Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".
свернуть

Інтэрактыўныя гульні

Вывучай беларускую мову разам з намі

Беларускія лічылкі, хуткамоўкі

Паважаныя бацькі і педагогі!

Прапануем Вам беларускiя лічылкі, хуткамоўкi, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, паспрыяюць выхаванню павагі да свайго народу.

        Лічылкі

         Эны-бэны

Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.

   

                                                       Заяц-месяц.                                                    

— Заяц-месяц,
 Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!

 Ішоў баран.
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

Кацілася торба.

Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.

Раз, два, тры, чатыры.

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

 

А вы спрабавалi гаварыць хуткамоўкi па-беларуску? Гэта вельмi цiкава i весела!

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

На двары стары баран грукаў зранку ў барабан.

I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.

Рабая курка клюе крупкі.

Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.

Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.

Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.

Саша на шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.

Галя глядзела на лёд, на дарозе быў галалёд.

Клара грае на клярнэце, Карл сьпявае ў квартэце.

У мышэй няма машыны , а ў машыны няма шыны.

Ля шашы ў шалашы сала елі малышы.

Ткач тчэ, а таўкач таўчэ.

Жаль прапала паклажа, а можа быць кража.

Шурык шуршаў каля грушы мяшком з ігрушамі.

Лып, лып, ля ліпкі лыпае вочкамі Піліпка.

Адам маўляў мёд прадам, перадам мандарыны мадам.

У кавярні кавалер Валерка, перакуліў талерку з катлетай Веркі.

Быстрамоўкі аб вяроўцы, хуткамоўкі аб вавёрцы.

Похожее изображение

свернуть

ВІДЭАКАЗКІ

свернуть

ВІДЭАСЛОЎНІК

Мультфільмы на роднай мове

Ад бацькоў прыходзіць да нас пытанне: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове?

Адказваем: існуюць, карыстайцеся на здароўе !

СМОТРЕТЬ

СМОТРЕТЬ

СМОТРЕТЬ

СМОТРЕТЬ

СМОТРЕТЬ

СМОТРЕТЬ

 

Прыемнага ўсім прагляду!

 

свернуть

Лiтаратурны web-квэст

Web-квэст "Ехаў казачнік Бай"

Паважаныя дзеці і дарослыя, запрашаем Вас прыняць удзел у літаратурным квэсці!

Перайсці на старонку web-квэсту

свернуть

ТЭСТ "Ці ведаеце вы родную мову?"

Знакомство дошкольников с символикой Республики Беларусь

Знакомство дошкольников с символикой Республики Беларусь

 
свернуть

ВЫБОР ЯЗЫКА ОБУЧЕНИЯ В УЧРЕЖДЕНИИ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ

ВЫБОР ЯЗЫКА ОБУЧЕНИЯ В УЧРЕЖДЕНИИ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ

   На основании письма Министерства образования Республики Беларусь от 23.02.2018 № 02-02-18/1672/дс/ сообщаем, что для обеспечения учета заявок родителей (законных представителей) несовершеннолетних есть возможность выбора языка обучения в учреждении дошкольного образования (русский, белорусский).

    При оформлении документов родители имеют право указать язык обучения ребенка в учреждении дошкольного образования.  

свернуть

ЯК ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

ЯК ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

Простыя парады:

1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

8. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

свернуть

часопіс "СПАДЧЫНА"

Беларускія дзеячы пра родную мову

Беларускія дзеячы пра родную мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)

Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я – англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. (Я.Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.(І.Мележ)

Изображение

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Ф.Багушэвіч)

Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

 

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў. (У.Караткевіч)

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак.(У.Караткевіч)

Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй. (У.Караткевіч)

Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная. (У.Караткевіч)

Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)

Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі. (Я.Купала)

Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)

Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (В.Марціновіч)

Мова – гэта этыка. Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. (В.Марціновіч)

Сёння для нас важней за ўсё – мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова – будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы – ня будзе Беларусі. (Ніл Гілевіч)

Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Н.Гілевіч)

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна. (Я.Скрыган)

Нам мова далася крывёю. (А.Сыс)

Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу. (В.Быкаў)

Изображение

Бог размаўляе з табой на тваёй роднай мове.(Л.Дайнека)

свернуть

НАВУКОВА – МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА АЗНАКАМЛЕННІ ДЗЯЦЕЙ З БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРАЙ І ФАЛЬКЛОРАМ

НАВУКОВА – МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ ПА АЗНАЯМЛЕННІ ДЗЯЦЕЙ З БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРАЙ І ФАЛЬКЛОРАМ

      Мастацкія творы для дзяцей дашкольнага ўзросту  - гэта  адкрыццё  вобразнага  гучання  слова,  захапляўючай  чароўнай мелодыі  мастацкага вобраза, паэтычнай  рыфмы. Чароўныя радкі  гукаў  і слоў робяць  успрыманне навакольнага  свету яскравым, вобразным, малюнкавым.

     У працэсе слухання твораў мастацкай літаратуры  і фальклора ў дзяцей  дашкольнага  ўзросту назіраецца  асаблівая цікавасць да гучання  мастацкага слова.

Яны адчуваюць  яго  мілагучнасць, рытмічнасць,  заўважаць і паўтараць  вобразныя выразы, удалыя  і трапныя параўнанні.

        З творамі  мастацкай літаратуры і фальклора ддзеці ў  асноўным знаёмяцца  ў адпаведнасці з  адукацыйнай вобласцю “Мастацтва” (мастацкая літаратура) вучэбнай праграмы  дашкольнай  адукацыі.

      У якасці  асноўных  кампанентаў  мастацка- маўленчай дзейнасці вылучаюць: успрыманне мастацкага  твора, яго элементарны аналіз, узнаўленне (рэпрадукцыя) і  элементарная славесная творчасць, якая звязана з прыдумваннем казак, апавяданняў, загадак, рыфмаваных радкоў і інш.

      Далучэнне дзяцей да мастацкай літаратуры і фальклору развівае ўменне слухаць і разумець твор,  эмацыйна адгукацца на адлюстраваныя аўтарам падзеі, садзейнічаць і суперажываць героям, спачуваць ім.

       Асноватворным у выхаванні  будучага чытача з`яўляецца вызначэнне  пласта  дзіцячага  чытання, якое залежыць ад узросту і прыхільнасцяў  чытача, ад ведаў і інфармаванасці  дарослых, ад стану і  ўзроўню развіцця самой літаратуры.

         Перш за ўсё ў пласт дзіцячага  чытання ўваходзяць творы вуснай народнай творчасці, у тым ліку казкі. Другой  састаўной пласта дзіцячага чытання  з`яўляюцца  творы беларускай класікі, створаныя адмыслова для дзяцей, або тыя, што перайшлі з “дарослага” ў  разрад “дзіцячага” чытання.  Трэцяй састаўной з`яўляюцца   творы, якія спецыяльна напісаны для дзяцей пэўнага ўзросту дзіцячымі  пісьменнікамі - В. Віткай, Э. Агняцвет і інш.

     Ва ўстанове дашкольнай адукацыі наладжваецца як сумесная мастацка – маўленчая дзейнасць педагога і дзяцей у час  нерэгламентаванай дзейнасці, так і  самастойная  мастацка – маўленчая дзенасць дзяцей.

     Першапачатковая  арыенціроўка дзяцей у мастацкім творы пачынаецца з падрыхтоўкі іх да больш  свядомага ўспрымання слоўнага мастацтва і вырашаецца з дапамогай  такіх прыёмаў, як уступная гутарка, стварэнне гульнявых сітуацый, назіранне  за прадметамі і з`явамі рэчаіснасці,  выкарастанне нагляднасці, аўдыёвізуальных відаў  мастацтва і інш.

     Арыенціроўку дзяцей  у мастацкім  змесце  твораў  педагог  забяспечвае іх выразным  чытаннем або  расказваннем.  Падрыхтоўка  педагога да чытання твора ўслых складаецца  са  звычайнай  разбіўкі  тэксту, вызначэння  яго інтанацыйнай выразнасці.  Для больш  выразнага чытання  педагогу  неабходна  прадумаць  элементы артыстычнасці – міміку, жэсты, вызначыць  тыя месцы тэксту,якія неабходна  будзе  сканндзініраваць ці нават праспяваць.

     Неабходна  ўмела выкарыстоўваць  магчымасці  свайго голасу, пазбягаць  раўнамерных націскаў. Расказванне  казкі можа  наогул  насіць  свабодны характар.

      Чытаць ці  распавядаць літататурны  твор  трэба павольна,  не спяшаючыся, каб  дзеці  мелі магчымасць асэнсаваць  яго змест, адчуць прыгажосць мовы, на якой  ён напісаны.

    Сумесная  мастацка – маўленчая дзейнасць  педагогм і  дзяцей  арганізуецца так, каб  успрыманне мастацкага твора  абдывалася ў адзінстве яго зместу і мастацкай формы. Пры гэтым дзеці  авалодваюць навыкамі і ўменнямі элементарнага  эмацыйна – вобразнага аналізу твора, выказваюць сваё эстэтычнае стаўленне  да яго.

      Актыўнаму  ўспрыманню дзецьмі  мастацкага  твора  спрыяюць  такія метады, як: гутарка пасля чытання,  паўторнае чытанне,  мадэляванне і інш.

  Прыёмы:

  •  уяўны  дыялог з літаратурным героем.  Выхаванцам  прапануюць звярнуцца  да героя з пытаннямі, пры  гэтым пажадана, каб  яны самі  сфармулявалі пытанні і далі  адказы на іх  ад імя героя.                                                                                                                    
  • паўторнае чытанне.  Вялікія  па памеры мастацкія творы лепш  аднаўляць  не цалкам, а спыняючыся толькі на асноўных эпізодах.
  •                                                                                                                          
  • драматызацыя.  У спалучэнні  з гутаркай  пасля чытання, асабліва  пры азнаямленні з казкай.
  • мадэляванне. Адлюстраванне  галоўных кампенентаў  твора ў мадэлях – схемах   ў розных  формах  працы з тэкстам:  пераказ, сачыненне, апавяданняў.

    Пераказваць  літаратурныя творы  дзеці могуць  цалкам, па часткам, ад імя аднаго з  персанажаў, сумесна з  педагогам, сумесна з іншымі  дзецьмі, самастойна.

    Слоўнае маляванне. Яно дапамагае  дзецям лепш уявіць вобразы герояў твора  або   месца дзеяння, перадаць нее фарбамі, а словамі,  іх рысы, знешні выгляд.

    Славесная гульня. З яго  дапамогай дзеці  выказваюць свае ўяшленні  аб тым,  што яны ўбачылі, адчулі, перажылі.

         Найбольш  цікавасць выклікае ў дзяцей аб` яднанне твораў з проціглеглымі сюжэтамі.               Спалучэнне твораў, у якіх адлюстраваны кантрастныя характары  або ўчынкі, дапамагае дзецям лепш зразумець  іх станоўчую ці адмоўную якасць.

   Напрыканцы года ў старшай  групе можна  праводзіць заняткі з дзіцячай кніжкай.

   Цікавай  формай азнаямленя дзяцей  з літаратурным  мастацтвам   з`яўляецца правядзенне тыдня  кніжкі, у якім  могуць  прымаць удзел  дзеці  ўсіх  узроставых груп.

   Асобна трэба  спыніцца  на правядзені літаратурных ранішнікаў.  Літаратурныя ранішкі  праводзяцца  2-3 разы на год. На літаратурным ранішніку,  дзеці чытаюць  вершы, спяваюць  песні, драматызуюць  урыўкі з любімых  твораў. Можна  выкарыстоўваць  тэхнічныя сродкі: паказаць  відэафільм, урыўкі з кінафільма, праслухаць аўдыёзапіс.

    Знаёмства дзяцей з паэтычнымі  творамі адбываецца  не толькі  ў працэсе змястоўных  зносін,  але і падчас падрыхтоўкі да каляндарных  і народных святаў.

      Каб сфарміраваць элементарнае асэнсаванне жанру, чытанне   і завучванне  верша  мэтазгодна аб`ядноўваць з чытаннем  апавядання або расказваннем казкі.

       У змест мастацка- маўленчых заняткаў у старшай групе ўваходзіць знаёмства  дзяцей з байкамі. Пасля  выразнага  выканання  байкі педагогам праводзіцца  кароткая гутарка  па яе  змесце, якая  дапамае дзецям зразумець спецыфіку жанру.

      Адным са сродкаў актыўнага ўспрымання і  засваення літаратурнага  твора з`яўляецца ілюстрацыя, так як дзеці яшчэ  не ўмеюць  чытаць.

        Ілюстрацыя ў кнізе  - гэта першая сустрэча  дзяцей са светам выяўленчага мастацтва  і кніжнай графікі. Выбіраючы кнігу для дзяцей. Неабходна ацэньваць яе  не толькі як літаратурны твор, але і як непарыўны  комплекс слоўнага і выяўленчага мастацтваў.

      Разглядванне ілюстрацый:

для малодшага ўзросту – успрымаюць малюнак непасрэдна і канкрэтна. Педагогу  неабходна звяртаць увагу ў  першую чаргу на прадметнасць і псіхалагічную выразнасць ілюстрацый.               

у сярэднім  узросце – асаблівую  значнасць набываюць  пытанні педагога, якія накіроўваць  увагу на вызначэнне выяўленчых  сродкаў  выразнасці.  Вельмі важна  ўмела спалучаць  пытанні з  тлумачэннямі і  абагульненнямі  педагога. Яны павінны быць, па магчымасці, вобразнымі і выразнымі, каб  стварыць  у  дзяцей пэўны настрой, выклікаць адпаведныя пачуцці.

у  старэйшым  узросце – дзеці ўжо здольныя да ацэнкі  малюнкаў-ілюстрацыі. Яны імкнуцца адказаць на пытанні, можна прапанаваць вызначыць, да  якога верша ён намаляваны.

    Мастацкая літаратура актыўна  ўключаееца у гульню - драматызацыю.  Драматызацыя -  гэта разыгрыванне ў ролях  мастацкага  літаратурнага твора.   

      У дзяцей 4-5 гадоў  развіццё творчых  здольнасцяў адбываецца ў  працэсе  сеансаў  актывізуючых зносін  падчас  мастацка- маўленчай дзейнаці.

       З дзецьмі старэйшага  ўзросту  гульні-драматызацыі  праводзяцца ў час  самастойнай  мастацка -  маўленчай дзейнасці, звычайна  ў другой  палове дня. Гульню- драмаьтызацыю  можна праводзіць  2-3 разы, кожны раз  з новым складам  удзельнікаў. У малодшай групе педагог  сам размяркоўвае ролі паміж дзецьмі, у старшай групе –калектыўна. Педагог  кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест  мастацкага твора, сочыць  за дакладнасцю вобразаў.

    Мастацка –маўленчую дзейнасць  ва ўстанове дашкольнай адукацыі трэба наладзіць такім чынам, каб  выхаванцы не толькі пачулі мастацкі твор, але і адчулі яго ў сваіх сэрцах.

 ЛІТАРАТУРА:

1. Дубинина, Д. Навукова – метадычныя парады па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай і фальклорам // Пралеска, №7, 2015, с. 59-66.

2. Стародубова, Н.А.  Теория и методика развития речи дошкольников.- М.: Академия, 2007.

свернуть

21 лютага-Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага-Міжнародны дзень роднай мовы

 

На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

История праздника

17 ноября 1999 года Генеральная конференция ЮНЕСКО объявила 21 февраля Международным днем родного языка. Первые торжества прошли в 2000 году. Генеральная Ассамблея ООН поддержала инициативу о провозглашении праздника в 2002 году в Резолюции № Α/RES/56/262. Она призвала страны-члены содействовать сохранению и защите языков народов мира.

Дата праздника приурочена памяти о трагедии, которая произошла в Бангладеше 21 февраля 1952 года. Пакистанская полиция расстреляла участников акции, которые выступали за признание бенгальского языка государственным.

Традиции праздника

В этот день устраиваются просветительские лекции, конференции, семинары. Проходят акции по защите государственного языка. В штаб-квартире ЮНЕСКО в Париже и в ее филиалах устраиваются выставки и презентации, которые посвящаются языкам, организуются праздничные концерты. В образовательных учреждениях проходят тематические занятия. Проводятся конкурсы среди знатоков родного языка. В средствах массовой информации публикуются статьи о действующих и исчезающих языках.

свернуть

Каб гучала родная мова

Каб гучала родная мова

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў


Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ


Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
Вершы.ru 


Казкi беларускiя
Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:
"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"
Казкi беларускiя

свернуть

Беларускія народныя гульні

Беларускія народныя гульні

 

“Журавель”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Выбіраюцца «журавы». Астатнія становяцца ў круг, трымаючы ў паднятых уверх руках вяроўку («сілкі»). Журавы, узмахваючы рукамі рухаюцца па зале, прабягаючы пад вяроўкаю і сярод удзельнікаў, якія ходзяць па крузе і спяваюць:

Сякі-такі

Журавель,

Журавель

Не еш маіх канапель, канапель.

Бо я табе, жураўлю, жураўлю,

Задам дыхту, як злаўлю, як злаўлю!

         Па заканчэнні слоў (не раней!) дзеці апускаюць вяроўку, каб злавіць каго-небудзь з журавоў.

“Мароз”

          Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту.

         Гуляючыя пры дапамозе лічылкі:

Ты халодны, ты марозны,

Ты ў кажусе, ты ў латусе,

А ў цябе красны нос,

Гэта ты — дзед Мароз! —

выбіраюць «Мароза» і разбягаюцца па пляцоўцы. «Мароз» бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца «замарожаным», павінен спыніцца, развесці рукі ў бакі і замерці. Іншыя гульцы могуць «размарозіць» яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае «Мароз», які «замарозіў» большую колькасць гульцоў.

         Кожныя 2—3 хвіліны выбіраецца новы «Мароз».

“Шэры кот”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрыту, хуткасці рэакцыі.

Гуляючыя выбіраюць «ката» па лічылцы:

Раз, два, тры, чатыры,     

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

         «Мышы» становяцца за «катом» у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж «катом» і «мышамі» ідзе размова:

К о т.   У стозе мышы ёсць?

Д з е ц і.   Ёсць!

К о т.   Мышы ката баяцца?

Д з е ц і.   Не баяцца!

К о т.   А я кот Катафей, разганю ўсіх мышэй!

«Мышы» разбягаюцца, а «кот» іх ловіць.

         Заўвага: гульцы павінны знаходзіцца ў калоне да слоў «...разганю ўсіх мышэй» і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.

“Бярозка”

         Месца правядзення: спартыуная пляцоўка, лесапарк, луг.

         Педагагічнае значэнне: практыкаваць у хадзе па крузе, узгадняючы рух са словамі, развіваць хуткасць, срыт, вынослівасць, рашучасць.

         3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-«бярозка». Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:

Бярозка белая,

Макаўка зялёная.

Летам махнаценькая,

Зімой сучкаваценькая,

Дзе яна стаіць,

Там і шуміць.

         Дзяўчынка-«бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае хустачкі, паднімае іх над галавой і, калі заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лісточкамі шуміць,

Грыміць, гудзіць,

Залатым вяночкам звініць, —

імітуе шум лістоў, рух галін — шамаціць сукенкай, махае над галавою хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — «бярозка» абыходзіць карагод і кожнаму кладзе яго хустачку.

         Варыянт: «бярозка» раскідвае «лісточкі», дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка заканчваецца, дзеці падымаюць хустачкі, строяць круг.

         Заўвага: хустачкі павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-«бярозка» змагла лёгка іх узяць.

“Прэла-гарэла”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: набор невялікіх прадметаў (рознакаляровыя кубікі, шышкі).

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю ўвагі, назіральнасці, інтуіцыі.

         Удзельнікі гульні становяцца спіной да вядучага і заплюшчываюць вочы. Вядучы хутка хавае прадметы ў розных месцах, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

         Пасля гэтых слоў (не раней!) усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы. Выйграе той, хто знойдзе больш за ўсіх прадметаў.

“Блін гарыць”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Інвентар: вяроўка.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці, хуткасці рэакцыі.

         Гульцы ствараюць круг з вяроўкі, у які і становяцца. Лавец, стаўшы спіной да круга на адлегласці 3—4 м, гаворыць: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць (дакрануцца) каго-небудзь з гульцоў. Той, каго заплямілі, становіцца лаўцом, і гульня працягваецца.

         Заўвага: лавец не мае права пляміць гульцоў, якія знаходзяцца ў крузе.

“Гуж”

         Месца правядзення: пляцоўка, зала.

         Педагагічнае значэнне: садзейнічае развіццю хуткасці, спрытнасці.

         Два ўдзельнікі становяцца ў круг, астатнія — па-за ім. Адзін з гульцоў, што стаяць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж», той выбягае з круга і пачынае лавіць астатніх. Усе ўцякаюць, а «гуж» ловіць іх. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг і замяняе лаўца.

         Калі на працягу 3 хвілін «гуж» нікога не зловіць, на дапамогу яму прыходзіць гулец, які застаўся ў крузе.

 

свернуть

Беларускі арнамент

Белорусские национальные узоры

Узоры и орнаменты – особенный вид народного творчества, тесно связанный с термином «декор», призванный не только украшать предметы и одежду, но и представляющий собой целую сложную структуру.

Белорусский орнамент
Простой белорусский орнамент

 

Белорусский орнамент отличается богатством колорита и множеством разновидностей форм узоров. В последнее время он стал очень популярен не только у людей в возрасте, но и среди молодежи.

орнамент

 

Особенности белорусских узоров

Яркими отличительными чертами орнаментов Белоруссии можно назвать преимущественное использование различных геометрических фигур:

  • квадрат;
  • ромб;
  • четырехугольник;
  • полосы и их детали.

В некоторых случаях осуществлялось плавное перетекание фигур в растительные мотивы. Что характерно для белорусских узоров – это отсутствие в них символов смерти. Для белорусов орнамент – это своего рода оберег, который должен содержать в себе только положительное. Разумеется, надобности в создании оберегов с изображениями горя, смерти или боли не было.

 

Белорусские обереги
Белорусские обереги

 

Национальный орнамент Белоруссии – это неизменный белый фон с красными изображениями на нем. Считается, что только у этой национальности получилось сохранить неизменным первоначальный вид узоров, существовавших еще со времен древнеславянских племен. Белый цвет признанно обозначает чистоту и открытость, а огненно-красный изображает кровь, солнце и, соответственно, жизненную силу. Черный цвет начали применять с конца позапрошлого века, но в мизерных количествах. Другие цветовые гаммы при этом не использовались.

белорусские узоры
Разнообразие белорусских узоров поражает

 

Разнообразие форм символов обусловлено широким ассортиментом мотивов, предпочитаемых народами Белоруссии:

Геометрический мотив – самый популярный вид. Включает в себя:

  • круги;
  • звезды;
  • ромбы;
  • точки;
  • ленты;
  • линии, прямые, ломаные или зигзагообразные;
  • шестиугольники;
  • кресты.
Узоры
Схема для вышивки узоров

Растительный мотив – встречается чуть реже. Преимущественно состоит из:

  • цветов, особенно акации и лотоса;
  • листьев;
  • плодов, чаще всего винограда.
Растительный мотив
Растительный мотив белорусских узоров

Анималистический мотив – состоит из изображений, стилизованных под животных или детали их фигур. 

Анималистический мотив
Мифические животные на белорусском орнаменте

Белорусские узоры – самобытные колоритные элементы, уникальные своим древним происхождением, а также оригинальным видом. Их применение не теряет популярности с давних пор и по сей день. Ношение узоров стало особым видом патриотизма, проявляемого к своей стране.

Источник: http://www.kultura.by

свернуть
поделиться в: