Дзень роднай мовы

22.02.2023

Сення ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гучаць словы замілавання і любові ў гонар мовы, словы падзякі і прызнання ў гонар дзеячоў культуры. Не стаў выключэннем і наш  дзіцячы сад. Святочныя мерапрыемствы ладзіліся ў кожнай з 6 груп. Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзецi інсцэніравалі іх, успаміналі знаёмыя ім словы і вершы на роднай мове. Да выхаванцаў старэйшых груп у госці зазірнуў Дзед Абыдзісвет і прапанаваў ім паўдзельнічаць у брэйн-рынгу «Я ведаю родную мову». Хлопцы i дзяўчынкi падзяліліся на дзве каманды «Рамонак» і «Васілёк» і спаборнічалі ў тым, хто ж ведае больш аб сваёй мове i Радзіме! Дзеці дружна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні і ўдзельнічалі ў гульнях.

Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове.

Выхаванцы сярэдняй групы № 4 сёння на занятках адправіліся ў падарожжа па старонках часопісаў "Вясёлка" і "Буся", дзе сустрэлі шмат прыгожых твораў нашых беларускіх пісьменнікаў.

З нагоды свята мы прапанавалі нашым бацькам і супрацоўнікам установы адукацыі прайсці невялічкі тэст і праверыць, наколькі яны свядомыя беларусы і ці добра ведаюць беларускую мову: 

Тэст "Ці ведаеш ты родную мову?"

Прапанавалі прайсці гэты тэст і даведацца, наколькі добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы: 

Беларускія фразеалагізмы

Анлайн-крыжаванку “БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА” 

https://learningapps.org/watch?v=pp9ifg8ik17

Таксама і дарослым і дзецям прапанованы да прагляду беларускія казкі

Відэаказкі

Выхавацелі адказвалі на пытанні віктарыны "Мы - патрыеты".

Арганізаваны чэллендж "Я размаўляю на роднай мове

чэллендж

Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў

МАТЧЫНА МОВА

Гулялі ў інтэрактыўныя гульні:

Сем цудаў Беларусі

Мая Беларусь

Кветкі маей радзімы